Міністр замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак прыбыў у Беларусь вечарам 6 верасня з двухдзённым візітам.

Запланаваны сустрэча Лайчака з яго беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, а таксама з Аляксандрам Лукашэнкам.

Апрача таго, 7 верасня адбудуцца Беларуска-славацкі дзелавы форум і кантактна-кааперацыйная біржа, у якіх возьмуць удзел члены славацкай дэлегацыі і прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Беларусі і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У гэты ж дзень запланавана адкрыццё ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь выставы славацкіх мастакоў «Славацкая сімфонія майстроў з Кавачыцы».

Дзень 7 верасня для ўдзельнікаў дэлегацыі пачаўся працоўным сняданкам з прадстаўнікамі грамадзянскай суцпольнасці Беларусі. У ім удзельнічалі кіраўніца Беларускай асацыяцйыі журналістаў Жанна Літвіна, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі, кіраўнікі інфармагенцтва БелаПАН, газетаў «Наша Ніва» і «Народная воля».

Міністра цікавіла, ці ёсць у краіне зрухі. Краіны ЕС, сярод якіх і Славаччына, у лістападзе маюць вырашыць, ці падаўжаць прыпыненне санкцый супраць Лукашэнкі. Санкцыі былі прыпыненыя летась узамен за абяцанні нармалізаваць адносіны з Еўропай і палепшыць сітуацыя з правамі чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?