Міністр культуры Павел Латушка піша вершы. Аднак публікаваць іх не плануе.
Пра гэта, паводле інфармацыі БЕЛТА, чыноўнік паведаміў 6 верасня ў Смаргоні на святкаванні XVI Дня беларускага пісьменства.
Павел Латушка таксама заявіў, што прапагандаваць родную мову трэба асабістым прыкладам. Ён распавёў, што на дыпламатычнай пасадзе ў Польшчы ён карыстаўся польскай мовай. Цяпер як міністр культуры ён пераважна размаўляе па-беларуску.
У якасці прыкладу Латушка згадаў, што нядаўна яго дачка напісала вершы па-беларуску. Па словах міністра, ён не прымушаў дачку размаўляць па-беларуску, але пастаянна нагадваў, што гэта вельмі важна, што неабходна памятаць пра сваё паходжанне.