Старшыня Папскай рады дзеля спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер наведае Беларусь.
На запрашэнне мітрапаліта Філарэта ватыканскі іерарх возьме ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай хрысціянска‑юдэйскаму дыялогу, якая пройдзе ў Мінску 9—11 лістапада 2009 году, сайт паведамляе сайт Рыма‑каталіцкі касцёл на Беларусі.
Таксама плануецца, што кардынал Каспер адслужыць святую імшу ў менскім архікафедральным касцёле.
Упершыню кардынал Каспер пабываў з візітам у Беларусі ў снежні 2002 году на запрашэнне кардынала Казіміра Свёнтка і Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.
0
0
0
0
0
0