9 верасня ў малой залі КЗ «Мінск» адбудзецца прэзентацыя новага альбома Алеся Камоцкага «9».

У гэты ж дзень альбом павінны з’явіцца ў музычных крамах.

«9» – першы альбом уласнага новага матэрыялу Камоцкага з часоў дыска «Дах» (2006). Музычны лейтматыў новай працы Алеся – лагодная і сонечная боса‑нова, дзякуючы якой творы вядомага паэта і барда заззялі новымі колерамі.

Квіткі каштуюць 15‑35 тыс. руб. Даведка: (017) 328‑66‑38, (029) 626‑90‑92. Пачатак а 19.00.

Глядзець відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?