Начныя рэйды ладзіліся цэлы жнівень.

На працягу месяца міліцыя правярала «улюбёныя» месцы знаходжання прастытутак: праспекты Пераможцаў, Незалежнасці, Пушкіна, прыпынак грамадскага транспарту «9‑ы км», а таксама гатэлі і лазні. Акрамя таго, аператыўнікі кантралявалі абвесткі сумнеўнага характару ў СМІ і Інтэрнэце.

Часцей за ўсё для заняткаў прастытуцыяй на сталічныя вуліцы выходзяць жанчыны 20‑30 гадоў без рэгістрацыі ў Мінску, якія не маюць сталай крыніцы прыбытку. Каля паловы з «начных мятлушак» разведзеныя і гадуюць непаўналетніх дзяцей.

Усяго да час праверак за занятак прастытуцыяй былі затрыманыя 143 жанчыны. На іх складзеныя адміністратыўныя пратаколы па арт.17.5 КоАП, праведзены прафілактычныя гутаркі. Усе яны пастаўлены на ўлік у органах унутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?