Да канца году Беларусь гатова паставіць ва Украіну 50 тыс. тон цукру, паведамляе korrespondent.net.
Агенцтва спасылаеца на кіраўніка канцэрну Белдзяржхарчпрам Івана Данчанка. Паводле яго слоў, цана на цукар для Украіны будзе зыходнай з сусветных цэн, залежнай ад рынку. Таксама спадар Данчанка зазначыў, што восенню цэны на цукар на сусветным рынку традыцыйна нізкія.

У Расію ў гэтым годзе Беларусь плануе прадаць 150 тысяч тон цукру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?