Трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка дыскваліфікаваны на адну гульню і не зможа прысутнічаць на лаўцы запасных падчас бліжэйшай гульні каманды ў Лізе Еўропы.
Яна адбудзецца 17 верасня ў партугальскім Лісабоне супраць «Бенфікі».

Як паведамляе газета «Прессбол», рашэнне адпаведнага камітэту УЕФА было прынятае пасля аналізу гульні «Літэкс» — БАТЭ, падчас якой, на думку камітэту, Віктар Ганчарэнка выказваў незадаволенасць рашэннямі судзейскай брыгады.

Трэнеру барысаўскай каманды будзе дазволена прысутнічаць на стадыёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?