Пасол Шміт на Дні беларускага пісьменства ў Смаргоні.

Пасол Шміт на Дні беларускага пісьменства ў Смаргоні.

10 верасня Беларусь пакідае кіраўнік Офісу АБСЕ немец Ханс‑Ёхан Шміт. Дыпламатычную працу ў нашай краіне ён завяршае датэрмінова. Цяпер Шміт будзе працаваць недзе ў Афрыцы.

Сёння ж у Мінску будзе прадстаўлены новы намеснік кіраўніка Офісу — казахскі дыпламат Жандос Асанаў. Менавіта ён будзе выконваць функцыі кіраўніка прадстаўніцтва, да прызначэння пераемніка Шміта.

У сваю чаргу, на мінулым тыдні кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей падчас развітання са Шмітам заявіў, што не бачыць сэнсу ў далейшым існаванні Офісу ў Мінску.

Мяркуецца, што далейшы лёс прадстаўніцтва можа стаць прадметам гандлю між афіцыйным Мінскам і Еўрасаюзам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?