Венесуэла зацікаўлена ў буйных закупах беларускіх аўтобусаў вытворчасці МАЗ. Аб гэтым сёння, наведваючы Мінскі аўтамабільны завод, заявіў Прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавес.

«Нам неабходны тысячы і тысячы аўтобусаў, каб памяняць парк у Каракасе і яго прыгарадах», — сказаў Уга Чавес.

Прэзідэнт Венесуэлы асабіста агледзеў некалькі аўтобусаў. Даведаўшыся, што аўтобусы МАЗ камплектуюцца дызельнымі рухавікамі, ён адзначыў, што нядрэнна было б аснашчаць іх і газавымі. Прадстаўнікі беларускага боку выказалі гатоўнасць прапрацаваць варыянт такой камплектацыі спецыяльна для паставак у Венесуэлу.

Уга Чавес таксама наведаў зборачны цэх МАЗа, дзе паразмаўляў з работнікамі прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?