Восеньню 1984 году ўлады забаранілі багаслужэньні і пазбавілі рэгістрацыі Менскую царкву Хрысціян веры евангельскай, патрабуючы, каб на служэньнях не прысутнічалі дзеці і падлеткі. Камітэт па справах рэлігіі таксама намагаўся асабіста вызначыць для царквы кіраўнікоў.
Частка вернікаў не пагадзілася з гэтымі патрабаваньнямі і ачала праводзіць служэньні нелегальна. На працягу двух год міліцыя перашкаджала праводзіць амаль кожнае багаслужэньне, шматлікіх вернікаў штрафаваныя, звольненыя з працы, на некаторых былі заведзены крымінальныя справы.
Менавіта з гэтай групы нарадзілася сёньняшняя царква «Благадаць» – самая вялікая ў Беларусі евангельская царква,
якая за 25 год вырасла больш чым у 10 разоў і дала пачатак дзесяткам іншых цэркваў.
Штонядзелі больш за 4000 вернікаў зьбіраюцца на служэньні
ў царкве, якая таксама зьяўляецца цэнтральнай царквою Аб’яднанай Царквы хрысьціян веры евангельскай ў Рэспубліцы Беларусь, што налічвае 492 грамады па ўсёй краіне.
У гэтым годзе менская царква «Благадаць» хрысьціян веры евангельскай адзначае сваё 25‑годзьдзе.

Сьвяточныя багаслужэньні адбудуцца:
Субота, 12 верасьня,
17.00 – вечаровае служеньне, спэктакль «Ганеньні»
Нядзеля, 13 верасьня,
10.00 – сьвяткаваньне 25‑годзьдзя царквы (фільм пра гісторыю царквы, успаміны, урачыстая частка)
18.00 – агульнацаркоўнае служэньне ламаньня хлеба

Адрас: вул. Гурскага,48. Тэл. 220‑42‑45

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?