Каб выйсці на чэмпіянат свету па футболе нам трэба не адзін, а чатыры Глебы, сказаў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі Бернд Штанге.

Зборная Беларусі згуляла ўнічыю 0:0 са зборнай Украіны ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе. Гэтая нічыя пазбавіла беларусаў усялякіх шанцаў нават на трэцяе месца ў групе.

Справаздача пра матч і пасляматчавую канферэнцыю крыху пазней на сайце.

Турнірнае становішча: Англія – 21 (7 гульняў), Харватыя – 17 (8), Украіна — 15 (8), Беларусь — 10 (8), Казахстан — 8 (8), Андора — 0 (9).

Сёння Казахстан выйграў у гасцях у Андоры – 1:3, а пасля першага тайму Англія перамагае харватаў з лікам 2:0, і нашыя паўднёвыя браты захоўваюць шанцы на другое месца ў групе.

Астатнія матчы

10 кастрычніка:

Беларусь — Казахстан, матч пройдзе ў Брэсце.

Украіна — Англія.

14 кастрычніка:

Англія — Беларусь,

Андора — Украіна,

Казахстан — Харватыя.

* * *

Першы матч зборных у верасні летась скончыўся перамогай Украіны з лікам 1:0. Адзіны гол на пятай дадатковай хвіліне з пенальці забіў славуты Андрэй Шаўчэнка. Гульня ў Львове запомнілася вялікай колькасцю бел‑чырвона‑белых сцягоў на трыбунах.

Судзіў сустрэчу венгр Віктар Кашаі. Цана білетаў складала ад 15 да 50 тысяч рублёў. На ўчора было прададзена 9 тысяч білетаў.

Таксама ў нашай групе сёння сыгралі Англія — Харватыя і Андора — Казахстан.

Турнірнае становішча перад гульнёй было наступнае: Англія — 21 пункт (7 гульняў), Харватыя — 17 (8), Украіна — 14 (7), Беларусь — 9 (7), Казахстан — 3 (7), Андора — 0 (8).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?