09.09.2009 / 11:07

Грамадскія слуханні ў Астраўцы — 9 верасня

Грамадскія слуханні па папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) беларускай АЭС адбудуцца 9 кастрычніка ў гарадскім пасёлку Астравец Гродзенскай вобласці.
Аб гэтым паведамілі ў прэс‑службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

Матэрыялы АУНА размешчаны на інтэрнэт‑сайтах Мінэнерга (www.minenergo.gov.by), дзяржаўнай установы «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» (www.dsae.by), Гродзенскага аблвыканкама (www.region.grodno.by), Астравецкага райвыканкама (www.ostrovets.grodno‑region.by).

З гэтай інфармацыяй можна азнаёміцца таксама непасрэдна ў Дырэкцыі будаўніцтва АЭС у Мінску па адрасе вул. Чычэрына, 19 (пакой 212) або ў Астраўцы — вул. Набярэжная, 2 (кантактны тэлефон у Мінску (017) 237 45 75, у Астраўцы — (8 01591) 237 08).

Заўвагі і прапановы па матэрыялах АУНА прымаюцца па гэтых адрасах і на сайце дырэкцыі.

У Беларусі плануецца пабудаваць АЭС магутнасцю 2,4 тыс. МВт. Увод першага энергаблока беларускай АЭС чакаецца ў 2016 годзе, другога — у 2018‑м. Станцыя будзе ўзводзіцца па праекце «АЭС‑2006» санкт‑пецярбургскага інстытута «Атамэнергапраект». Генпадрадчыкам будаўніцтва выступіць расійскае ЗАТ «Атамбудэкспарт». У якасці прыярытэтнай пляцоўкі для будаўніцтва АЭС разглядаецца Астравецкая ў Гродзенскай вобласці.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру