09.09.2009 / 11:10

Бабіна лета будзе валадарыць да выхадных 1

На гэтым тыдні чакаецца спакойнае сонечнае надвор’е без ападкаў.

На гэтым тыдні чакаецца спакойнае сонечнае надвор’е без ападкаў, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У сераду 20—26 цяпла. У чацвер уначы 7—13, удзень — 20—25 градусаў. У пятніцу захаваецца сонечнае надвор’е. Уначы 7—14, удзень 18—24. У асобных раёнах у суботу і нядзелю чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Крыху пахаладае. У выхадныя ўначы 6—13, удзень у суботу 16—22, у нядзелю 14—20.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, у першы дзень наступнага тыдня да нас завітаюць паўночныя вятры і стане яшчэ крыху халадней. Удзень у панядзелак чакаецца тэмпература ў межах 12—18 градусаў.

0
яндекс-погода / Адказаць
09.09.2009 / 11:31
есть другая информация, пожалуйста.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру