09.09.2009 / 11:30

Гродзенскія чыноўнікі пабудавалі першы кінатэатр у свеце 4

На адрэстаўраваным гродзенскім кінатэатры «Чырвоная зорка» з’явілася ахоўная шыльда, якая сцвярджае, што першы кінатэатр «Эдэн» быў у гэтым будынку ажно з 1890 года.

На нядаўна адрэстаўраваным гродзенскім кінатэатры «Чырвоная зорка» з’явілася ахоўная шыльда, якая сцвярджае, што першы кінатэатр «Эдэн» быў у гэтым будынку ажно з 1890 года. Вось толькі ў гродзенскім гарвыканкаме не ўлічылі факту, што першы ў свеце кінафільм — знакаміты «Прыбыццё цягніка» — быў створаны братамі Люм’ер толькі ў 1896 годзе. Напэўна, у Гродне шэсць год рыхтаваліся да прэм’еры. Нічым іншым растлумачыць такую разбежку ў датах немагчыма.

АП, паводле harodnia.com

0
Homo habilis / Адказаць
09.09.2009 / 13:09
Аa, памыліліся на некалькі гадоў! Не інтэлектуалы ж у дыяганалі сядзяць - вось і памыліліся трошкі. Гэта ж не плітку ўкладваць ці з сіліктных блокаў замкі будаваць.
0
Зважай! / Адказаць
09.09.2009 / 13:26
А што - іх кіраўнік Скарыну ў Піцеры бачыў, а яны фільмы глядзелі да іх вынаходніцтва - адна школа!
0
Andrey Mielnikaw / Адказаць
09.09.2009 / 14:12
Кіна- гэта шчэ перакладаецца, як "сабакі". У тым ліку і тыя. якія супраць Гражданоў.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру