Па дадзеных крыніцы тэлебачання Lietuvos ryto, ужо ўзгоднены візіт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Літву. У Вільню ён павінен прыехаць у сераду, 16 верасня.
Міністр замежных спраў Вігаўдас Ушацкас сказаў тэлебачанню, што, магчыма, гэты візіт дасць магчымасць падпісаць не толькі дамовы аб палягчэнні візавага рэжыму ў прымежнай зоне.

«Мы спадзяемся, што дамовімся разам з Польшчай аб агульным пункце мяжы, які яшчэ дакладна не зацверджана трыма краінамі. Самае важнае, на што мы спадзяемся — гэта новая старонка і новыя магчымасці, якія адкрыюцца перад літоўскімі прадпрымальнікамі, Клайпедскім портам падчас эканамічнага крызісу. Мы таксама хочам, каб у Беларусі былі бяспечныя, стабільныя і надзейныя ўмовы для вядзення бізнесу, а грамадзянам Беларусі далі магчымасць прыязджаць у Друскінікі, Вільні або Палангу і траціць тут свае грошы «, — сказаў міністр.

Па словах міністра, кіраўніка Беларусі выбіраюць грамадзяне гэтай краіны: «Мы пакідаем за імі права ацэньваць, якога прэзідэнта яны хочуць і які лад. Я сам ужо 15 гадоў сустракаюся з дэмакратычнай беларускай апазіцыяй і працягваю гэта рабіць. Мы будзем падтрымліваць тых людзей, якія хочуць жыць, як мы. З іншага боку, мы будзем гаварыць і павінны размаўляць з тымі, хто знаходзіцца ля ўлады «, — адзначыў В. Ушацкас.

Міністр не ўзяўся меркаваць, ці вінаваты А. Лукашэнка ў знікненні грамадзянаў Беларусі, сказаўшы, што не з’яўляецца суддзёй або пракурорам, таму не можа агучваць такія заявы.

Нагадаем, што 16 верасня ў Вільні пройдзе Беларуска‑літоўскі эканамічны форум.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?