10.09.2009 / 10:31

Аднадзённая выстава ў Каложы — 10 верасня 3

10 верасня ў старажытнай царкве Гродна пройдзе выстава «Захаваная спадчына».

10 верасня ў старажытнай царкве Гродна пройдзе выстава «Захаваная спадчына».

|

Толькі адзін дзень, 10 верасня, у Каложы будзе адчыненая выстава «Захаваная спадчына». Уваход вольны. Экспазіцыя адчыніцца аб 11-й і будзе дэманстравацца да 19.00.

Выстава арганізаваная Каложскай царквой і Музеем гісторыі рэлігіі ў рамках еўрапейскіх дзён спадчыны, якія сёлета ў Беларусі ладзяцца 12 і 13 верасня.

Тэма вераснёўскіх дзён 2009 году ў нашай краіне — «Беларусь самабытная. Традыцыі. Мова. Рамёствы».

Блог Гродно s13

0
! Papraucie / Адказаць
10.09.2009 / 10:43
Papraucie будзе адчыненая выстава открыта выставка «Захаваная спадчына».
0
Ігар зь Менску / Адказаць
10.09.2009 / 10:44
Калі б напісалі пра гэта хоць за пару дзён, можа і выбраўся б ў Горадню. Апэратыўнасьці бракуе.
0
MShmel / Адказаць
11.09.2009 / 10:40
Хто не хадзіў, той нічога не згубіў: некалькі плітак ХІІІ-ХVIII ст., ікон XVII, адно маскоўскае Евангелле, крыж - усё змясцілася на двух невялікіх палічках. Мала! Нават выставай гэта цяжка назваць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру