У пары з Эндзі Рамам яны прайгралі ў паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.
Максім Мірны (14-е месца ў парным рэйтынгу) і Эндзі Рам (10) завершылі выступленне на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе.
У ноч на 10 верасня «пасеяны» пад пятым нумарам беларуска-ізраільскі дуэт саступіў у паўфінале трэцяй пары турніру індыйцу Махешу Бхупаці (7) і Марку Ноулзу з Багамскіх астравоў (5) — 4:6, 2:6.
Напярэдадні ў чвэрцьфінале Мірны і Рам перамаглі «пасеяных» пад другім нумарам канадца Дэніела Нестара (3) і серба Нянада Зімоньіча (4) — 6:7 (4:7), 6:4, 6:0.
Мірны выйграў US Open у пары двойчы — у 2000 (з аўстралійцам Лейтанам Хьюітам) і 2002 (з Бхупаці) гадах. У мінулым сезоне, гуляючы з брытанцам Джэймі Мюрэем, беларус выбыў ужо ў першым крузе.