10.09.2009 / 11:44

Новыя рэкорды еўра 1

Курс еўрапейскай валюты наскокамі бярэ рэкорд за рэкордам. Цяпер еўра каштуе 4065,37 рублёў

Максімальны курс еўра і максімальныя суадносіны еўра/даляра – адзнакі заўтрашняга дня.

Еўра ў чарговы раз усталяваў рэкорд – 4065,37 рублёў. У параўнанні з дадэвальвацыйным часам еўра узняўся на 32%.

Даляр у гэты час зваліўся на 14 рублёў уніз, да 2791 рубля.

Суадносіны еўра і даляра склалі 1,457 – таксама рэкорд гэтага года.

Валютны кошык замацаваўся на ўзроўні вышэйшым за 1008 рублёў. Такім чынам, Нацбанк перайшоў мяжу ў 5%, за якую трымаўся паўгоду.

ЯМ

0
Scooter / Адказаць
10.09.2009 / 12:02
"Суадносіны еўра і даляра склалі 1,457 – таксама рэкорд." Перш чым пісаць, спачатку паглядзелі б, калі і які быў той рэкорд: 11.07.2008, калі 1Э каштаваў 1.588$ http://www.google.com/finance?q=CURRENCY:EUR Рэд. Дзякуй, выпраўлена
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру