10.09.2009 / 16:21

Парэзаў нажом і сеў глядзець тэлевізар 3

Такім чынам 73-гадовы пенсіянер скончыў спрэчку з 37-гадовым кватарантам.

Такім чынам 73-гадовы пенсіянер скончыў спрэчку з 37-гадовым кватарантам.

Жудасны выпадак здарыўся ў ноч на 10 верасня на вуліцы Камуністычнай у Баранавічах. Міліцыянты, якія прыехалі на месца здарэння, былі ўражаныя ўбачанай карцінай: падлога, мэбля, сцены і лазенка былі залітыя крывёй.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў высветлілі, што позна ўвечары пенсіянер выпіваў у кампаніі свайго таварыша, які ўжо паўгода здымае пакой у яго. Між імі ўзнікла сварка. Калі словы скончыліся, 73-гадовы мужчына накіраваўся на кухню, узяў нож і некалькі разоў ударыў ім суседа. Пасля чаго ён пайшоў у пакой... глядзець тэлевізар, пкінуўшы пацярпелага сцякаць крывёй.

Стогны параненага пачуў сын пенсіянера, які ў гэты час спаў у суседнім пакоі. Ён і выклікаў «хуткую».

Лекары ўсю ноч змагаліся за жыццё параненага. І ім удалося ўратаваць мужчыну.

Intex-press

0
Anti-Vasia / Адказаць
10.09.2009 / 17:26
Дзякуй, выправілі. Рэд.
0
Антось / Адказаць
10.09.2009 / 17:51
Дзякуй, выправілі. Рэд.
0
Кнехт / Адказаць
10.09.2009 / 19:34
Парэзаў нажом і сеў глядзець тэлевізар Такім чынам 73-гадовы пенсіянер скончыў спрэчку з 37-гадовым кватарантам. ------------------------------ Сказаў - як адрэзаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру