Распачатыя дзве крымінальныя справы па фактах масавага крадзяжу гародніны.

Крымінальная справа за крадзеж распачата 9 верасня па заяве ўладальніцы дачнага ўчастка, жыхаркі гарадскога пасёлка Акцябрскі. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, жанчына заявіла, што за два дні з яе агарода невядомыя выкралі каля 100 кавуноў.

Нагадаем, што аналагічныя крымінальная справа была распачата 8 верасня. З дачнага ўчастка ў Лоеўскім раёне было выкрадзена кавуноў агульнай вагой прыкладна 200 кілаграмаў. У гэтым выпадку абвінавачваныя ўстаноўлены: злачынства ўчынілі браты, рабочыя мясцовага сельгаспрадпрыемства.

Алена Германовіч БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0