11.09.2009 / 12:22

Бедная армія 36

Выдаткі на абарону ў 2009 складуць усяго $0,64 млрд. Для параўнання: у Польшчы бюджэт Мінабароны складае 8,3 млрд даляраў. Піша Барыс Тумар.

Выдаткі на абарону ў 2009 складуць усяго $0,64 млрд. Для параўнання: у Польшчы бюджэт Мінабароны складае 8,3 млрд даляраў. Піша Барыс Тумар.

Адсутнасць належнай страхоўкі на разбіты ў Радаме Су-27 і версія пра эканомію на паліве як прычыну катастрофы нагадалі пра выключную беднасць Міністэрства абароны Беларусі. Беднасць, што не афішуецца. Замоўчванне мае пад сабой ідэалагічныя падставы.

Нават у параўнанні з суседняй Польшчай, дзе нашы асы паказвалі свой клас, расходы Беларусі на абарону выглядаюць больш чым шчуплымі.

Выдаткі на абарону ў 2009 складуць, у адпаведнасці з дзяржбюджэтам, 1,73 трлн руб. Гэта ўсяго $0,64 млрд, калі пералічыць па сярэднегадавым курсе. Для параўнання: у Польшчы бюджэт Мінабароны складае 8,3 млрд даляраў.

Бюджэт абароны, 2009, $ млрд

Беларусь – 0,64
Польшча – 8,3

Вайсковыя выдаткі, на душу насельніцтва, $, 2008

Беларусь – 70
Польшча – 203
Краіны ЕС, члены НАТО 410.

За мінулы, 2008 год,

Беларусь вытраціла на ўтрыманне арміі 70 даляраў у пераліку на душу насельніцтва, тады як Польшча — 203.

Справа тут не ў міралюбстве адных і мілітарызме другіх — акурат-такі польскі прэзідэнт не любіць красавацца ў мундзіры з вялікімі зоркамі. Справа ў беднасці нашай краіны. Лукашэнкаўскія ўлады спачатку «ўратавалі краіну ад шокавай тэрапіі», а пасля і ад «хаосу, анархіі і нестабільнасці». У выніку краінай кіруе той самы чалавек, але Беларусь, якая ў 1990 годзе абганяла Польшчу па аб’ёме ВУП на душу насельніцтва, сёння безнадзейна адстае.

Лукашэнка абвінавачваў апазіцыю, што яна «хоча разваліць армію». Апазіцыя не мела магчымасці адказаць, да тэлебачання яе не падпускаюць. Ды зноў жа, маем прыклад Польшчы.

У Цэнтральнай Еўропе 20 гадоў таму ўладу ўзялі сілы, блізкія па поглядах да беларускіх незалежнікаў. Усюды войскі перажылі мадэрнізацыю. У казармы прыйшоў «шведскі стол», фінансуюцца закупы тэхнікі і матэрыялаў.

У Беларусі ж рэальнае фінансаванне арміі, як і сацыяльных праграмаў, часта падмяняе прапагандысцкая траскатня.

Вынікі расследавання аварыі ў Радаме пакуль невядомыя. Аднак праблема навідавоку.

Барыс Тумар

0
Кейстут / Адказаць
11.09.2009 / 13:10
О, канешне, прыйдзе да ўлады Раманчуг, знойдзе буйныя радовішчы вуглю і газа, пракапае праліў да мора, зробіць суседкай Беларусі не Расею, а Германію, населіць унутраны рынак 40 мільёнамі спажывачоў ітп ігд. P.S. А чаму з "аранжава-рэфарматарскай" Украінай не параўналі?
0
Мінак / Адказаць
11.09.2009 / 13:28
Вэрсія з эканоміяй паліва выглядае як брэд.. Перад пасадкай авіялайнэраў лішняе паліва ўвогуле скідваюць. А тут нехта будзе рызыкаваць сотнямі жыцьцяў дзеля эканоміі паліва.. Мну альбо ў нас ужо зусім усё кепска ў кагосьці на версе з галавой.
0
klv / Адказаць
11.09.2009 / 14:27
Кейстуту Нават вайсковыя прыбіральні з лазарэтамі няма фінмагчымасцей прывесці ў цывілізаваны стан? Не хапіла расейскіх падачак за 15 гадоў? Сорамна павінна быць насельнікам пасёлка Піянерскі. У выніку "бляск і галеча" атрымалася, а яны ўсё пра сацыяльную дзяржаву кукарэкаюць.
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру