У Палацы мастацтваў (Казлова,3) працягваецца вялікі арт-фестываль «Дах-9»: няўтомныя Родзін і К ужо памянялі экспазіцыю ў галоўных залах, а на трох паверхах палацу амаль штодня адбываюцца культурныя імпрэзы: перфомансы, сеансы аўдыё- і відэаарту, літаратурныя вечарыны і максі-канцэрты.

«Кожны дзень на фестываль прыходзіць шмат народу, — кажа адна з работніц Палацу, — то на першы паверх раптам ідзе суцэльная чорная сцяна падлеткаў — там будзе рок-канцэрт, то на другім паралельна ходзяць людзі з вымазанымі фарбай тварамі — у іх толькі што адбыўся перфоманс. Мы нават такога не чакалі: зазвычай у нас суцэльная цішыня».

10 верасня ў Палацы мастацтваў адбыўся выступ унiкальнай тэатральнай суполкi «Альтэр Эга». Асноўны склад суполкі 7 чалавек — усе яны сталыя насельнікі мінскага псіханеўралагічнага інтэрнату № 3.
Акторы прадстаўлялі жанрава розныя нумары: тэатральныя і пантамімічныя мініятуры, вакальныя і харэаграфічныя нумары. Людзі з псіхафізічнымі асаблівасцямі і інтэлектуальнымі абмежаваннямі могуць быць фантастычнымі акторамі, што i давёў выступ суполкi. «Большасць свайго жыцця нашыя артысты бавяць у сценах інтэрната, — кажа Святлана Яцэвіч-Падлівамчава, кіраўнічка групы, — І таму калі нас запрашаюць на канцэрт, дык для трупы — гэта як глыток свежага паветра. Вельмі шкада, што ў Мінску нас баяцца запрашаць: мы не толькі жывімся станоўчай энергетыкай ад гледачоў, але і самі з радасцю дзелімся сваімі, паверце, часам значнымі, талентамі».

Арт-фэст працягнецца да 20 верасня. З найбліжэйшых імпрэзаў фэсту:

11 верасня — прэзентацыя аўдыёдыска з запісам твораў гісторыка Міколы Ермаловіча «Лісты. Выступы. Гутаркі.Вершы» 12 і 13 верасня — выстыпаюць гурты Mouches a l'orange, Kusudama, project_May_B, Gentle Bombardies, а таксама выступы ды-джэяў (Пачатак а 17). 13 верасня з 18-ай – вечар, прысвечаны філаматам і філарэтам і паказ фільма «Пан Тадэвуш».
Акрамя выступаў, можна паглядзець карціны і арт-аб'екты са сталай экспазіцыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?