11.09.2009 / 13:49

Лукашэнка паехаў прымаць роды? 9

Шлях да 6-й клінічнай бальніцы шчыльна ахоўваецца міліцыянтамі.

Шлях да 6-й клінічнай бальніцы шчыльна ахоўваецца міліцыянтамі.

Як паведамляе БелТА, сёння кіраўнік Беларусі наведвае 6-ю гарадскую клінічную бальніцу. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён павінен азнаёміцца з выкананнем раней дадзеных даручэнняў па развіцці сацыяльнай інфраструктуры сталіцы.

У той жа час агенства перадае, што ў радзільным доме 6-й клінічнай бальніцы сёння гатовы прыняць двухмільённага жыхара Мінска. Супадзенне?

Тым часам, шлях да бальніцы, размешчанай на вуліцы Ўральскай, шчыльна ахоўваецца міліцыянтамі. Ад раніцы на паркоўках выставілі знакі, якія забарняюць паркаваць аўто, дзе-нідзе стаянкі загарадзілі стужкамі. Вуліца Казлова выглядае нязвыкла пустой, на трамвайным прыпынку «праспект Незалежнасці» сабраўся немалы натоўп.

ВЖ

0
КРАІНЕ ПАТРЭБНЫЯ ГРОШЫ! / Адказаць
11.09.2009 / 13:59
Ен паехаў ражаць! І за гэта яму дадуць мільен даляраў! :-)
0
Homo habilis / Адказаць
11.09.2009 / 14:17
І ў хакей лепшы, і ў саломе разумее. Чаму б роды не прыняць?
0
козлов / Адказаць
11.09.2009 / 14:23
он ездил не в роддом, а в травматологию, поэтому давайте не будем жонглировать фактами.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру