У Перпіньяне (Францыя) праходзіць Міжнародны фестываль фотажурналістыкі «Visa pour l’Image». Адна з выстаў складаецца з работ беларускага фотажурналіста Віктара Драчова.

У межах «Visa pour l’Image» працуюць 25 выстаў, якія адбываюцца па ўсім горадзе. Заканчваецца фестываль 13 верасня. Сёлета ён праходзіць у 21 раз.

***

Віктар Драчоў нарадзіўся ў 1957 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Здымае для Agence France-Presse. Яго фотаздымкі з’яўляліся на старонках сусветнавядомых выданняў The Guardian, The Washington Post і іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?