МВФ выдзеліў Беларусі паўмільярда даляраў акрамя стэнд-баю.

Усе атрыманыя сродкі залічаныя ў склад золатавалютных рэзерваў.

Пра гэта паведаміў Нацбанк. У прыватнасці, 28 жніўня ў Беларусь паступіла $448,7 млн. Як растлумачылі ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі, сродкі атрыманы ў выніку размеркавання выдзеленых МВФ у жніўні краінам-членам $250 млрд (згодна з іх квотай у фондзе) у мэтах умацавання рэзерваў.

У Нацбанку таксама паведамілі, што 9 верасня было праведзена дадатковае размеркаванне, хоць і ў значна меншых памерах ($33 млрд.). Аднак у галоўнай банкаўскай установе краіны не ўдакладнілі суму дадатковых сродкаў для Беларусі.

Усе атрыманыя сродкі залічаны ў склад золатавалютных рэзерваў Беларусі.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0