12.09.2009 / 23:49

У Дзень горада на Мінск вылілася 30% месячнай нормы ападкаў 6

Моцныя дажджы таксама былі адзначаныя ў шэрагу раёнаў Брэсцкай вобласці ды Вілейцы.

30% месячнай нормы ападкаў (18 мм) выпалі ў Мінску днём 12 верасня, паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Моцныя дажджы таксама былі адзначаныя ў шэрагу раёнаў Брэсцкай вобласці. У Пружанах выпала 20 мм ападкаў (37% вераснёўскай нормы). Па 17 мм – у Брэсце (33%) і раёне мэтэастанцыі «Палеская» (30%).

У Баранавічах і Вілейцы выпалі 14 мм ападкаў (23% і 24% адпаведна).

Максімальная тэмпература паветра склала ад 15,2 градуса цяпла ў Езярышчы (Віцебская вобласць) да 26 градусаў у Брагіне (Гомельская вобласць).

0
Вернік / Адказаць
12.09.2009 / 23:59
Хоць гапату трошкі паганяла... Божачка ўсё бачыць:)
0
Вінцук / Адказаць
13.09.2009 / 11:24
Гэта Міхаліна наваражыла.
0
Кнехт / Адказаць
13.09.2009 / 21:39
У Дзень горада на Мінск вылілася 30% месячнай нормы ападкаў ------------------------------------------------- Лука б сказаў на гэты конт, што за яго на нябёсах прагаласавала 70 адсоткаў. :)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру