СТБ «панізіла» віцэ-прэм’ера да старшыні Саюза палякаў, змясціўшы ягонае фота пад інфармацыяй пра абранне старшыні праўладнага Саюзу палякаў.

 СТБ паблытала Сямашак.

СТБ паблытала Сямашак.

 Станіслаў Сямашка. Фота prosto-free.livejournal.com

Станіслаў Сямашка. Фота prosto-free.livejournal.com

У суботу 12 верасня на сайце СТБ пад інфармацыяй пра абранне старшыні праўладнага Саюзу палякаў было змешчанае фота Ўладзіміра Сямашкі. Нагадаем, што Юзафа Лучніка на пасадзе праўладнага СПБ змяніў гродзенскі бізнесовец Станіслаў Сямашка. Варта адзначыць, што пра кандыдатуру Сямашкі стала вядома за колькі дзён да з’езду арганізацыі. калі ў СМІ з’явілася неафіцыйная інфармацыя пра фактычнае прызначэнне на пасаду старшыні гродзенскага бізнесоўца.

Блытаніна з фотаздымкамі ў СМІ рэч не новая. Часам такія праколы дарагога каштуюць, асабліва калі гаворка ідзе пра недзяржаўную прэсу і дзяржаўных чыноўнікаў. У 2006 годзе старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандр Шпілеўскі спагнаў праз суд з газеты «Комсомольская правда в Белоруссии» 60 млн рублёў у якасці кампенсацыі маральнага ўрону. «Комсомолка» памылкова надррукавала фота Аляксандра Шпілеўскага побач з цытатай Мікалая Шпілеўскага — агента футбаліста Аляксандра Глеба.

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0