13 верасня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і быта адбылася сустрэча-прэзентацыя газеты «Новы Час».
Як адзначыла гаспадыня сустрэчы, Марыйка Мартысевіч, імпрэза не была прымеркаваная да нейкага юбілею газеты, або да канкрэтнай падзеі. Рэдакцыя проста вырашыла сабраць разам калег і блізкіх да «Новага Часу» людзей ды падзяліцца ўражаннямі ад супольнай справы. Выйшла разняволена, весела і нязмушана. Уладзімір Арлоў прамаўляў свае знакамітыя тосты, Андрэй Хадановіч спяваў і чытаў вершы, а гурт «Znarock» яшчэ больш разнявольваў прысутных сваім арыгінальным выступам.

Рэдакцыя «Новага Часу» запэўніла ўсіх, што і надалей будзе прыкладаць максімальныя намаганні ды працаваць на карысць вольнага і беларускага слова.

АП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0