Прычына – праблемы, якія ўзніклі ў беларускага дыстрыбутэра ўкраінскага піва – кампаніі «Араміс і К», паведамляе газета «Дело».

Па словах менеджэра па экспарце кампаніі «Славуціч Carlsberg Group» Рамана Бондара, апошнія адгрузкі піва кампаніі ў Беларусь былі ў сярэдзіне жніўня.

Рахункі кампаніі «Араміс і К» заблакаваныя ўжо болей за месяц беларускай фінансавай міліцыяй. Кампанія прыпыніла сваю дзейнасць, спыніла выплату зарплаты сваім 250 супрацоўнікам.

Падставай для фінансавых прэтэнзій сталі лісты беларускіх органаў стандартызацыі, якія знайшлі незаконным продаж у Беларусі піва «Абалонь светлае» ў тары, якая дапоўненая фантазійнай назвай «Агнягаснік».

На кампанію «Араміс і К» прыходзілася 90% усяго экспарту ўкраінскага піва ў Беларусь.

Такім чынам, праз накладзеныя штрафныя санкцыі кампанія «Араміс і К» вымушана была прайсці працэдуру перарэгістрацыі. «Да канца верасня плануецца завяршыць пераафармленне ўсіх неабходных дакументаў і атрыманне патрэбных сертыфікатаў», — кажа Р.Бондар. Паводле яго інфармацыі, у канцы верасня пастаўкі мусяць аднавіцца.

Па дадзеных Дзяржкамстату, за 6 месяцаў гэтага года ў Беларусь было экспартавана больш за 2,2 млн. дал піва. «Летась «Славуціч Carlsberg Group» паставіла на рынак нашага суседа 700 тыс. дал, у гэтым годзе планавалі паставіць 1 млн, аднак гэты паказчык, напэўна, не будзе дасягнуты», — прагназуе Р.Бондар. Паводле яго словаў, кампанія да канца года плануе захаваць леташні аб’ём экспарту – 700 тыс. дал.

75% усяго экспартаванага ў Беларусь украінскага піва прыходзіцца на кампанію «Абалонь».

МБ; Хартыя’97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0