14.09.2009 / 17:16

Новы тэатр адкрыўся ў працоўным раёне Мінска

У Мінску пасля рэканструкцыі адчынілі Новы драматычны тэатр.

У Мінску пасля рэканструкцыі адчынілі Новы драматычны тэатр. Размяшчаецца ён у працоўным Завадскім раёне сталіцы.

На адкрыцці намеснік міністра культуры Віктар Кураш паабяцаў на новай сцэне часцей ставіць айчынных драматургаў. Мяркуючы па ранейшым рэпертуары — «Новыя прыгоды старых знаёмых» Пятра Васючэнкі, «Тры пары і адзін лёс» Андрэя Курэйчыка, «Каханне, грошы і жаніх харошы» Георгія Марчука, — пастаноўкі па творах сучасных беларускіх пісьменнікаў сапраўды будуць нярэдкасцю. Але чарговы сезон у Новым тэатры пачнецца дзевятага кастрычніка з п’есы «Каралева прыгажосці» ірландскага аўтара Марціна Макдонаха.

Новы драматычны тэатр паўстаў у 2004 годзе пасля перайменавання тэатра «Дзе-Я?», які размяшчаўся ў будынку былога кінатэатра «Радзіма». Тады ж і пачалася яго рэканструкцыя.

СМ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру