Джэксаны на сцэне і на экране

Цырымонія ўручэння відэа-прызоў МТV, якая адбылася ў Нью-Ёрку, поўнілася ўздымамі і падзеннямі. Кенія Вэст выхопліваў мікрафон з рук спявачкі Тэйлар Свіфт, Лэйдзі Гага перапранулася ў скрываўленае цела, Джэнэт Джэксан касавала публіку супольным нумарам з братам-нябожчыкам, а Мадона расчуліла публіку палымянай прамовай.

Радыё-Хол, Нью-Ёрк. Цырымонія ўручэння прызоў за найлепшае відэа паводле MTV. Шчаслівыя пераможцы – айрэнбішная дзіва Біёнсі, каралева фрык-попа Лэйдзі Гага, а таксама рок-гурт «Грын-Дэй». Біёнсі атрымала 3 прызы, у іх ліка самую важную «Кліп году» на песню Single Ladies. Аматарка дзіўнотаў, апраненая ў нябожчыцу (у аблітую галівудным кетчупам сукню) Лэйдзі Гага знесла дадому таксама 3 статуэткі, у тым ліку «Самага паспяховага кліпа навічка». Гранджысты «Грын Дэй» дасталі «Найлепшы рок-кліп года».


двубой Кеніі Вэста і Тэйлар Свіфт

І тут пачалося светапрадстаўленне. 19-гадовая Тэйлар Свіфт, адзіная хто сёлета прадала альбомаў больш за Майкла Джэксана (як вядома, пасля смерці продажы "каралеўскіх» альбомаў сягнулі нязнаных вышыняў), паднялася на сцэну і ўжо пачала была казаць сваю «тронную» прамову-падзяку, калі рэпер Кенія Вэст перахапіў мікрафон і на ўсю залю прамовіў: «Тэйлар, я ўсцешаны за цябе, але найлепшы кліпаў усіх часоў належыць усё ж Біёнсі». Публіка хоць і пачала ганьбаваць Вэсту, але Тэйлар вырашыла не сканчаць прамовы ды хуценька пакінула сцэну.


Лэйдзі Гага і яе вечаровая сукня

Акрамя гэтага інцыдэнту, а таксама выбрыкаў Лэйдзі Гага з гардэробам, а таксама лялькі жабяня Кермітам, з якім тая ж лэдзі прыйшла на цырымонію пад ручку, уся ўвага гледачоў была прыкутая да Майкла Джэксана, які пайшоў з жыцця два з паловай месяцы таму. Ля сцэны вышнураваўся доўгая чарга музыкаў, якія хацелі сказаць за сцэны пару словаў павагі да караля поп-музыкі. Сястра, Джэнэт Джэксан, прыйшла апранутая ў строі, вядомы па іх з братам супольнай песні. Потым Джэнэт пратанчыла сваю партыю, тым жа часам як брат завочна асіставаў ён з экрану.


Яе Каралеўская Мосць

І тут усё на свае месцы расставіла Мадона. Яна паднялася ва ўсім чорным на сцэну, але не для таго каб чарговы раз экзальтаваць прысутных. Хутчэй наадварот: спярша па-мацярынску яна аддала належнае Тэйлар і сказала, што колісь таксама атрымала прыз ад МТV амаль у тынэйджэрскім веку. Потым сказала: «Няма сумневу, што Майкл Джэксан быў найвялікшым дарам, які толькі нараджаўся ў гэтым свеце. Ён быў такі адметны, такі своеасаблівы рэдкі талент… Ён быў каралём». За што заслужана і сарвала авацыю.

У якасці бонус трэка да цырымоніі публіцы яшчэ паказалі трэйлер да дакументальнае стужкі «This Is It/Вось яно», у якой Майкл Джэксан засняты ў час сваіх апошніх рэпетыцыяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?