16 верасня ў клубе «Roxy» адбудзецца Мінскі восеньскі фестываль эротыкі «Медсёстры па выкліку». Арганізатарам пачуццёвага свята стаў партал striptiz.by, а гэта азначае, што фестываль абяцае стаць грандыёзнай эратычнай падзеяй. Гасцей вечарынкі чакае эротыка ва ўсіх яе праявах! На ўваходзе наведвальнікаў будуць сустракаць дзяўчаты і хлопцы ў касцюмах сэксуальных медсястрычак і лекараў. Усе афіцыянты, бармэны і дыджэі будуць апранутыя ў лекарскія халаты. Акрамя шыкоўнай праграмы у наведвальнікаў будзе магчымасць ацаніць Crazy Menu: tequila kiss, эратычны масаж на шыкоўным ложку, лесбі-шоў, table dance і шмат іншага! Гледачы ўбачаць паказ ніжняй бялізны, самі абяруць лепшую танцорку topless-go. Цвіком праграмы стане выступ лепшых танцораў стрыптызу Беларусі.

Дэманстраваць цудоўныя целы, пластыку і сексуальнасць гэтым разам будуць як мужчыны, так і жанчыны: Луіза, мужчынскі калектыў Drive Style, Крысціна, Дзікар, мужчынскі дуэт Martini, Аліка, Агат і неперадавальная Nadin. Карацей, вечар будзе гарачым.

Клуб адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў ужо ў 22.00, а пачуццёвая праграма пачнецца ў 23.00. Бонусам для наведвальнікаў з’яўляецца тое, што на фестывалі дазволена фота і відэаздымкі. Так што не забудзьцеся ўзяць з сабой фотаапараты, на Мінскім восеньскім фестывалі эротыкі будзе што здымаць!

Паводле Afisha.tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0