Культура1111

Ваўкі Колбышава парвуць «Беларусьфільм»

Аляксандр Колбышаў зняў на «Беларусьфільме» антытаталітарную трагедыю. Малітву да яе напісаў Уладзімір Замяталін.

Аляксандр Колбышаў зняў на «Беларусьфільме» антытаталітарную трагедыю. Малітву да яе напісаў Уладзімір Замяталін.

На ягоным стале — кніга Быкава. Партрэты кінамастакоў — на сценах.

«Вось, паглядзі, — кажа актор і рэжысёр Аляксандр Колбышаў. — Гэта ролік маёй стужкі. Толькі змантажаваў».

На экране — сцюжа і снег. Цёмны, страшны цягнік набліжаецца. Стрэлы і крыкі. Уцёкі палітычнага зэка. Ахоўнікі з аўчаркамі. Зіхоткае святло вогнішча. Людзі ў зледзянелай вёсцы. Паляванне на чалавека. Твары — з сумневамі і пакутай. Выбар. Ахвяра. Ваўчынае выццё.

Мароз па скуры. Не магу паверыць, што на «Беларусьфільме» такое магчыма.

ВАЎКІ
Беларусьфільм, 2009, каляровы,103 хв.
Рэжысёр: Аляксандр Колбышаў
Ролі выконваюць: Дзмітры Ульянаў, Уладзімір Гасцюхін, Андрэй Панін, Коля Спірыдонаў, Дыяна Запрудская, Тамара Міронава, Дар’я Мухіна, Аксана Лясная
Кампазітар: Алег Федасееў
Жанр: Трагедыя паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Чакмянёва

А.Колбышава беларускія гледачы ведаюць пераважна як актора. Ён сыграў зухаватага партызана Штыркіна ў «Акупацыі» Кудзіненкі, працаваў у Брэсцкім драматычным тэатры.

Але, акрамя таго, Колбышаў — рэжысёр, вучань Віктара Турава. Ягоная кароткаметражныя фільмы «Ахвота жыць» паводле Шукшына і «Чорная скрыня» прасякнутыя трагізмам і адметныя трапнай акторскай гульнёй. На «Беларусьфільме» яму месца не знаходзілася. Прапаноўвалі здымаць «Шчыт Айчыны» і іншы сучасны трэш, а Колбышаў меў свае сюжэты — з сапраўднымі героямі і жарсцямі. Не рэалізаваўшыся, з’ехаў у Маскву працаваць «на серыялах».

«Раптам мне патэлефанавалі з кінастудыі, — распавядае Колбышаў. — Сказалі, што ў нас новы дырэктар Замяталін, прапануйце сцэнар. Я даслаў сцэнар «Ваўкоў», які падаваўся мне на нашай кінастудыі непрахадным. А мне сказалі запускацца з карцінай».

Але «Ваўкі» — стужка падкрэслена антытаталітарная. Фільм пастаўлены паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Чакмянёва, напісанай у 1963 г. За яе пісьменніка цягалі ў КГБ.

«Ваўкі», дзе гэбісты палююць за чалавекам, перагукаюцца з быкаўскай «Аблавай».

«Мне не заміналі, — кажа Колбышаў. — Наадварот. Дарэчы, у фінале фільма будзе гучаць малітва, напісаная Замяталіным. Ён, калі ўбачыў змантажаваную версію, запрасіў да сябе, даў аркуш паперы. Кажа, паглядзі: падабаецца ці не? Мне спадабалася. Так што вуснамі дзяўчынкі, шапялявым голасам гучыць: «Даруй нам, Госпадзі… Выратуй нас, Госпадзі… і — захавай нас, Госпадзі, таму што мы людзі, а не звяры…»

Пасля «Узыходжання» Ларысы Шапіцькі «Ваўкі» Колбышава прэтэндуюць на ролю новай сучаснай кінатрагедыі, што працягвае традыцыі Быкава і Шукшына. Зрэшты, з карціны Шапіцькі ў фільм Колбышава перавандраваў і Уладзімір Гасцюхін у сваёй кароннай ролі чалавека з раздушаным сумленнем.

Здача фільма запланаваная на 13 кастрычніка.

«Я да «Балота» Быкава прыглядаюся», — кажа на развітанне Колбышаў.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць