Яна атрымала дзяржаўную рэгістрацыю на пачатку верасня.

Новая структура некамерцыйная. Яна створаная як добраахвотнае аб’яднанне камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, што маюць дачыненне да галіны ўзнаўляльных крыніцаў энэргіі.

Старшынём Праўлення Асацыяцыі стаў рэктар Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя Сахарава доктар тэхнічных навук праф. Сямён Кундас.

Выканаўчым дырэктарам прызначаны нядаўні дырэктар прадпрыемства «БелВетраЭнэрга», член Грамадска‑кансультатыўнае рады пра Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Нісцюк. Гэты чалавек быў у свой час вядомы як актыўны дзеяч сацыял‑дэмакратычнае плыні апазіцыі.

Ідэя стварэння асацыяцыі нарадзілася ў дзяржаўных структурах.
Сярод ініцыятараў стварэння Асацыяцыі былі дэпартамент па энергаэфектыўнасці пры Дзяржкамітэце па стандартызацыі, а таксама навуковыя цэнтры, ВНУ і прадпрыемствы розных формаў уласнасці, звязаныя з распрацоўкай і увядзеннем у практыку энергаашчадных тэхналогій.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?