Зараз высвятляецца датычнасць яго ўладальніка да выбуху 3 ліпеня ў Мінску.

Супрацоўнікі Ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю па Гродзенскай вобласці сумесна з калегамі з іншых аператыўных службаў знайшлі самы буйны за апошнія гады арсенал зброі. Зброя захоўвалася ў кватэры 74-гадовага пенсіянера, жыхара Гродна.

У часе ператрусу пенсіянер паводзіў сябе вельмі спакойна, не адмаўляўся ад знойдзенага арсеналу. Аператыўнікі цэлых пяць гадзін канфіскоўвалі і апісвалі схаваную ў кватэры зброю, а ўвесь арсенал ледзь змясціўся на падлозе ў вялікім пакоі.

У пратакол канфіскацыі патрапілі тратылавыя шашкі і выбухоўка агульнай вагой больш за 3,5 кг, самаробныя выбуховыя прылады, баявая граната, аптычны прыцэл для вінтоўкі і інш. Ператрус праводзіўся ў межах расследавання крымінальнай справы паводле факту выбуху ў Мінску на Дзень незалежнасці. Зараз следства спрабуе высветліць, каму належыць дадзены арсенал і як ён апынуўся ў кватэры шматпавярхоўкі. А таксама – ці датычны ўладальнік зброі да трагічных падзей ў Мінску або да іншых здарэнняў тэрарыстычнага характару, якія маглі рыхтавацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?