У мінскай кавярні «Добрыя мыслі» адкрылася фотавыстава Я.Коктыша, прысвечаная Алесю Адамовічу. На фотаздымках зафіксаваныя моманты жыцця знакамітага пісменніка, пачынаючы з 70-ых гадоў ХХ стагоддзя.
Алесь Адамовіч – аўтар дзесяткаў мастацкіх твораў і навуковых прац. Найбольшую вядомасць набылі «Хатынская аповесць», «Я з вогненнай вёскі...» (з Я.Брылём, У.Калеснікам). Разам з Э. Клімавым з’яўляецца аўтарам сцэнарыя да знакамітага фільма «Ідзі і глязі».
Выстава будзе працаваць да 30 верасня.
0
0
0
0
0
0