Клецкага актывіста Руху «За Свабоду» Сяргея Панамарова выклікаюць у Дэпартамент фінансавых расследаванняў Салігорску. «Мушу з’явіцца туды ў пятніцу 18 верасня», – паведаміў С. Панамароў. Ён звязвае гэта з сваёй выдавецкай дзейнасцю – выпускам незалежнага бюлетэню «Бойкі Клецк».

Сёння, у гадавіну знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, клецкі актывіст выдаў адмысловы бюлетэнь, прысвечаны зніклым, а таксама вывесіў над уласным домам бел-чрвона-белы сцяг з чорнай жалобнай стужкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?