Каторы тыдзень гвінейская паліцыя ганяецца за лідэрам шаманскага культа, што прапаведуе адзін-адзіны запавет — кахацца ў публічных месцах.

Апошнім часам чалавека бачылі ля бананавых плантацыяў, дзе той імпэтна намаўляў сялянаў бавіцца сэксам проста ў палях, абяцаючы за гэта багаты плён: вялікі, шматкроць большы за звычайны, ураджай бананаў.

Брытанская «Тэлеграф» паведамляе, што прыхільніка сэкса ў бананавых гушчарах карныя ворганы гэтай акіянскай краіны шукаюць за разнастайныя злачынствы, сярод якіх - здзяйсненне полавых актаў у недазволеных месцах. Прапаведнік публічных любошчаў вандруе па краіне са сваімі вучнямі з мэтаю пашырыць вучэнне. На мінулым тыдні паліцыя нават ачапіла хацінку, дзе той знаходзіўся са сваімі шанавальнікамі, але той здолеў вырвацца з ачаплення, паводле сведкаў, «у чым маці нарадзіла». «Ён карыстаўся дзвюма сваімі жонкамі ў якасці жывога шчыта», — патлумачыў прычыну паспяховых уцёкаў адзін з афіцэраў гвінейскай паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?