Google выштукаваў у сваёй лабараторыі новы медыя-пераварот пад назовам Google Fast Flip. Навіны тут паказваюцца не як сухія загалоўкі з абрыўкамі тэксту, а як цэлая старонка. Рыхтык як у газеце.

Гуглагазета пры гэтым працуе хутка, а гартаць яе прынамсі не сумна.

Яшчэ адна неспадзяванка — побач з старонкамі з уласна інтэрнет-СМІ можна праглядаць і старонкі з друкаваных выданняў, у тым ліку гэткіх уплывовых як Newsweek або The New York Times.

Асобнае слова пра інтэрфэйс Fast Fliip’а. Начытаўшыся, дастакова націснуць на стрэлку, як стужка з старонкамі ўвоміг пракруціцца на адзін экран, без якіх-кольвек перазагрузак.

Сервіс надалей тэстуецца, колькасць інфакрыніц абмежаваная, а мова адно англійская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?