Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі трох жыхароў Гомельшчыны, якія падазраюцца ў здзяйсненні серыі забойстваў замежнікаў на Магілёўшчыне.

На рахунку злачынцаў чатыры разбойных напады на машыны замежных грамадзян, якія ў начны час спыняліся для адпачынку на трасе Санкт-Пецярбург — Адэса ў Магілёўскім і Быхаўскім раёнах.

Злачынцы з агнястрэльнай зброі ва ўпор расстрэльвалі людзей, якія спалі, а ў некаторых выпадках дабівалі параненых каля іх машынаў. Як паведамляе прэс-служба МУС, маёмасць ахвяр злачынцы знішчалі, забіраючы толькі аўто, грошы і ежу. Забітых закопвалі непадалёк ад дарогі.

З усіх ахвяраў выратавацца змаглі толькі муж і жонка з Санкт-Пецярбурга, якія вярталіся з Украіны 25 ліпеня. Мужчына змог завесці машыну і на вялікай хуткасці ўцячы ад бандытаў. Даехаўшы да першай запраўкі, ён паведаміў у міліцыю пра здарэнне.

У астатніх трох выпадках злачынцы забілі дваіх грамадзян Расіі і дваіх грамадзян Малдовы. Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 149 (забойства) і ч. 2 арт. 207 (разбой).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?