Тэатр юнага гледача адкрывае новы сезон спектаклем Сяргея Кавалёва «Тарас на Парнасе», што адбудзецца 17 верасня 2009 года а 19-ай гадзіне на сцэне Клуба ім. Дзяржынскага (вул. Камсамольская, 30). Гэтая імпрэза, якая стала сапраўднай візітоўкай тэатра, адзначыць свой юбілейны 70-ты паказ.

Жанр спектакля можна вызначыць як сцэнічны жарт на дзве дзеі паводле аднайменнай паэмы. Ён належыць да ліку знакавых прац галоўнага рэжысёра ТЮГа Наталлі Башавай, а таксама актора Андрэя Кізіно, які бліскуча ўвасобіў ролю сціплага, шчырага, не абдзеленега самымі высокімі і прыгожымі пачуццямі лесніка Тараса.

«Паэма «Тарас на Парнасе» лічыцца візітоўкай беларускай паэзіі ХIХ стагоддзя, а самаго Тараса можна параўнаць з Тылем Уленшпігелем Шарля дэ Кастэра і Кала Бруньёнам Рамэна Ралана, бо ён з’яўляецца яскравым увасабленнем нацыянальнага характара, тыпа беларуса…».

Budzma.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0