17.09.2009 / 12:29

Дзядзька Слэм 3

Кароткі дапаможнік па паэтычных бітвах.

Кароткі дапаможнік па паэтычных бітвах.

19 верасня а 17 гадзіне ў Палацы Мастацтваў (Казлова, 3) у межах арт-фэсту ДАХ-9 адбудзецца бітва паэтаў, у літаратурным прастамоўі — слэм. Што такое слэм, урэшце? Цярпліва тлумачыць паэт і слэмер Віталь Рыжкоў.


Віталь Рыжкоў

1. Паэтычны спорт

«Наша Ніва»: Чым слэм, бітва паэтаў, адрозніваецца ад паэтычных чытанняў?

Віталь Рыжкоў: Слэм ад звычайных паэтычных чытанняў адрозніваецца наяўнасцю моманту гульні, спорту ў мастацтве, якая стварае своеасаблівую атмасферу. Слэм - відовішчнае спаборніцтва: з напружаннем, заўзеннем, таталізатарам і г.д. Важны не толькі сам тэкст (хоць варта памятаць, што «для вечнасці» застанецца толькі ён), але таксама прысутнасць аўтара і тое, ЯК аўтар выконвае твор, бо ўсё гэта ацэнваюць гледачы.

«НН»: Як у слэме ацэнваюць выступоўцаў?

ВР:

Гэта робіць глядацкае журы. Яно абіраецца выпадкова (калі слэм-майстар, ён жа - вядоўца і мадэратар слэму — сумленны).
Абранцам з залі раздаюць таблічкі з адзнакамі; пасьля колькіх выступаў таблічкі ў іх забіраюць і перадаюць іншым гледачам. Адзін набор адзнак, дзеля «разагрэву» публікі - можа быць прададзены, як на аукцыёне. Адзнакі выстаўляюцца асобна і за якасць тэксту твору і за артыстычнасць выканаўцы.

«НН»: Чаму на тваю думку слэм увабраўся ў папулярнасць апошнім часам? Дзе яго цымус?

ВР:

У кожным з нас жыве не абы-які крытык.
А слэм выклікае цікаўнасць, бо ён дае магчымасць гледачу адразу выказаць сваё незадавальненьне паэтам, альбо наадварот - адзнакай заявіць пра сваё захапленне аўтарам. Да таго ж усё адбываецца досыць жвава — праз абмежаваньне часу выступу (2-3 хвіліны), таму нават надакучлівы аўтар не пасьпявае надакучыць. І гледачы і выступоўцы прыходзяць на слэм, бо толькі тут яны маюць магчымасць выказаць і атрымаць імгненную рэакцыю на творы.

«НН»: Хто пачынальнікі жанра слэм?

ВР: Першы паэтычны слэм зладзіў амэрыканскі паэт Марк Сміт у 1984 годзе ў Чыкага — з тых часоў слэм-культура распаўзлася па свеце, абрасла нацыянальнымі асаблівасцямі, сваімі праціўнікамі і прыхільнікамі.

Слэмы задумваліся як імпрэзы з платным уваходам, дзе ўся выручка мусіць ісці пераможцу.
Натуральна, што кожны зацікаўлены, каб яго грошы не дасталіся абы каму. Існуюць разнастайныя віды гэтых паэтычных спаборніцтваў — адкрытыя слэмы (абсалютна хто заўгодна можа браць удзел), мадэраваныя слэмы (удзельнікі праходзяць папярэднія адборышчы), камандныя слэмы, тэматычныя слэмы (усе творы ўдзельнікаў на зададзеную тэму), слэмы Айлэнда (паводле імя амерыканца Віблі Айлэнда; калі творы пішуцца проста падчас слэму) ды іншыя.

«НН»: Як слэмеру-пачаткоўцу рыхтавацца да слэма, піць сырыя яйкі ды прымаць валяр'янку дапагае?

ВР: Удзельнікі слэму абіраюць сваю ўласную стратэгію здабыцця глядацкае сімпатыі. Пакуль адныя тэатралізуюць дзеянне — гуляюцца інтанацыямі, жэстыкулююць, катаюцца па падлозе, рэпуюць вершы, граюць перабольшана — іншыя спакойна дэклямуюць свае творы ў апавядальнай форме, з (не)прыхаванай іроніяй. Універсальнай формулы перамогі не можа існаваць, бо густы публікі перамяняюцца, ёй можа захацецца чагось новага, штось можа надакучыць — і гэта вельмі добра.

Хіба: пачаткоўцу-слэмеру варта дбаць пра выразнае дэклямаванне ўласных твораў на публіку, пра свае артыстычныя магчымасці і неабходнасць адшукаць сваю ўласную формулу поспеху.

Кожны з удзельнікаў мусіць памятаць, што пераможца слэму ўсяго толькі ёсьць паказчыкам калектыўнага глядацкага густу на кожным канкрэтным слэме — публіка сама абірае свайго героя.

2. Слэм на «Даху»

Цяпер, узброіўшыся правіламі, гайда на само спаборніцва. У слэме , які адбудзецца 19 верасня ў Палацы Мастацтваў, возмуць удзел 20 заяўленых паэтаў,
сярод якіх Алесь Туровіч, Серж Мінскевіч, Сяргей Календа і Алена Роўда. Першы тур — паэты двуххвілінны выступ кожнага. У другі тур трапляюць 5 найлепшых. «Галоўная адметнасць слэму — яго дэмакратычнасць, — кажа Маргарыта Аляшкевіч, вядучая імпрэзы. — Таму журы — гэта не толькі абраныя людзі з залі, але зрэшты ўся публіка. Гледачы могуць паўплываць на рашэнне абраных судзяў воплескамі, тупатам, або нават крыкамі нязгоды«.

Фіналістам слэму ў якасці прызэнтаў чакаюць кнігі ад выдавецтва «Галіяфы», а пераможца атрымае грашовы прыз.

Віталь Рыжкоў - паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў Магілёве 28 красавіка 1986 г. Скончыў аўтамеханічны факультэт Беларуска-расійскага Універсітэту. Жыве ў Менску.

Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» - «Залаты апостраф» (2008), фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН цэнтру да стагоддзя газеты «Наша Ніва» (2006), конкурсу імя К. Шэрмана (2009), пераможца трох слэмаў у Беларусі і Украіне.

Перакладае з ангельскай і ўкраінскай моваў.

Лявон К.

Глядзіце яшчэ:

Самаіранічны выступ караля слэму, амерыканскага паэта Тэйлара Мэлі, верш «Я магу быць паэтам» (пад экранчыкам беларускі пераклад верша):

Тэйлар Мэлі

«Я магу быць паэтам»

Я думаю, я магу быць паэтам, бо я люблю апранацца ў чорнае.

І я магу выдумваць абы што, напрыклад: марксіст бярэ крэдыт у банку,

«Porsche» буксіруе «інвалідку», небарака пацягвае капучына

з нацэленым у неба мезенцам.

Я бачыў паэтаў, што спявалі песьні ў сваіх вершах —

бяз дай прычыны, адно дзеля факту —

закаханых ва ўласныя галасы,

у канцы кожнага радка яны падвываюць,

на кожным радку яны падвываюць,

пакуль яны чытаюць, чытаюць і… чыта-аюць?

Бачыш, прапісных ісцінаў у прозе саромеюцца,

у паэзіі іх нават яшчэ падвываюць,

бо яны дадаюць прыхаванага сэнсу:

я разумею, пра што я кажу, і ты не тупі.

І я не баюся абламацца.

І я не баюся выкарыстаць АДНО лаянкавае слова,

каб даць вам зразумець, што я А*УЕННА сур'ёзны!

Я не баюся таксама

КРЫЧАЦЬ! З НАПРУГАЙ! І ДОЎГІМІ, ДРАМАТЫЧНЫМІ . . .

ПАЎЗАМІ,

ПОЎНЫМІ ТРЫВОГІ!

І, пакуль вы слухаеце, падвышаць голас.

І словы, рэдкія дзівосныя словы —

акавіта, адмысловы, памяркоўнасць —

выкарыстоўваць, каб нагадаць вам —

«Я пісьменнік! Жарыце мой слоўны бруд!»

А напрыканцы

прамаўляць мякка, навязліва пяшчотна

хоць і не без іроніі, каб

скончыць раптоўна, шматзначна

Пераклаў з ангельскай Віталь Рыжкоў

Тэйлар Мэлі - настаўнік і паэт, нарадзіўся 28 сакавіка 1965 году ў Нью-Ёрку. Увогуле адзін з найбольш паспяховых слэм-паэтаў і стратэгаў Паўночнай Амерыкі: ён прывёў шэсць з сямі сваіх камандаў да фіналу нацыянальных чэмпіянатаў слэм-паэзіі і чатыры разы атрымаў перамогу. Аўтар кнігі What Learning Leaves (2002), чатырох дыскаў вершаў у аўдыа, удзельнік шматлікіх кніжных і аўдыа анталёгій.

Выступы Тэйлара Мэлі досыць адрозніваюцца ад таго, што зазвычай адбываецца на слэмах. Гэта спакойныя чытаньні, насычаныя іроніяй і інтэлектуальнымі пародыямі, без знешняга эпатажу, без залішняй экспрэсіўнасці і пафасу (калі яны не інструмент сатыры). Паводле яго словаў, «галоўная вартасьць слэму - гэта тое, што ён вяртае права вырашаць, што добра, а што дрэнна ў вершах, людзям, якія ніколі не павінныя былі пазбаўляцца гэтага права: да тых, хто проста п'е піва альбо каву ў кавярні, бо слэм-паэзія распачынае дэбаты».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Алена / Адказаць
19.09.2009 / 09:48
Как вообще не стыдно! У нас не поэты, а одни наркоманы и алкоголики. Как они готовятся к слэму? Заливаются с утра, нюхают клей и вмазываются ширкой. Отвратительно. И произведения у них все на ту же тему. Взять хотя бы недавно вышедшую книгу Календы, благодаря которой вы его имя упомянули в этой статье. Сколько уже можн оэто чернухи! россия вроде уже переболела, а мы только начинаем. Позор.
0
Микалай / Адказаць
21.09.2009 / 02:39
Сапраўды. Чарнухай захлынаецца маладая літаратура.
0
для Алены / Адказаць
21.09.2009 / 11:02
Скажи "спасибо!" ветерку, Спешащему к Тебе с прохладой. Скажи "спасибо!" ручейку, Журчащему для нас усладой. Скажи "спасибо!" Небу и Земле, Что есть они для Вечности Тебе. Все для Тебя здесь, Человек, Не забывай об этом Ты вовек! Так береги Ты жизнь Земли, Чтоб снова все смогло цвести! *** Я слушаю песню березки И танцем ее восхищаюсь. Я в небо смотрю голубое, Его красоте поражаясь. Я Солнышку молвлю спасибо, За день, что ты нам осветило. Оно же лучами в ответ, Немножко меня подбадрило. Красиво и очень приятно, Что все это есть с нами рядом. Лишь надо почувствовать сердцем И нежно обнять своим взглядом... *** Мечта, вот за это спасибо. Я Бога благодарю. Ведь это великая сила, За это я жизнь и люблю. Пускай она где-то летает И многое лишь обещает. Но если ее воплотить – Становится радостней жить... *** Вот мысль воплотилась в строчку И появился нежный стих. Прибавишь музыку и вот, Сей стих уже народ поет. Там лунный волк и человек, Неведали вражды вовек. Там воздух чистый и вода, Там небо синее всегда. А главное, там доброта Среди людей живет, И каждый, кто сей слог прочтет, Туда дорогу обретет...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру