Яны збіраліся правесці акцыю ў Дзень салідарнасці.

Вечарам 16 верасня ў цэнтры Гомеля затрыманы каля 20 актывістаў дэмакратычнага руху, якія збіраліся правесці акцыю ў Дзень салідарнасці з палітзняволенымі і роднымі зніклых без вестак вядомых беларускіх палітыкаў.

Актывістаў затрымалі на вуліцы Палескай каля офіса рэгіянальнай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, калі яны накіроўваліся на плошчу Паўстання, каб правесці там акцыю.

Людзі ў цывільным заштурхалі іх у міліцэйскі аўтобус і павезлі ў РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0