16 верасня ў Мінску гадунцы Глена Хэнлана перамаглі омскі «Авангард» – 2:1.
Беларусам зноў перамогу прынеслі легіянеры:

Юнас Андэрсан (09:58, асіставаў Ханэс Хювенен) закінуў шайбу ў першым перыядзе, а ў другім перыядзе вызначыўся сам Хювенен (36:01, асіставалі Віле Пелтанен ды Ю.Андэрсан). Омічы скарацілі лік на 44-й хвіліне: шайбу закінуў Клепіш з перадачы Яраміра Ягра.

Дывізіён Баброва: Спартак – 9 (3 гульні), СКА – 6 (2), Дынама Мінск – 5 (3), ЦСКА – 5 (3), Дынама Масква – 4 (3), Дынама Рыга – 0 (2).

Нагадаем, што ў мінулую суботу мінчукі стартавалі з паразы ў гасцях (СКА, 0:2), у панядзелак выйгралі на хатняй пляцоўцы ў «Салават Юлаева» ў серыі булітаў (3:2)

У пятніцу ў Мінску – гульня з казахстанскім «Барысам» (Палац спорту, 19:00).

Дарэчы сёння за шэсць гадзін да пачатку матчу з «Авангардам» усе білеты на матч былі раскупленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?