17.09.2009 / 10:18

Культурнай сталіцай Еўропы стане Рыга 1

Латвійская Рыга і шведскі горад Умеа стануць культурнымі сталіцамі Еўропы ў 2014 годзе.

Латвійская Рыга і шведскі горад Умеа стануць культурнымі сталіцамі Еўропы ў 2014 годзе. Афіцыйна гэтае права за імі зацвердзяць у траўні наступнага года.

Права называцца культурнай сталіцай Еўропы робіць абраны горад цэнтрам культурнага жыцця кантынента. А гэта – правядзенне шматлікіх мерапрыемстваў цягам усяго года, прыцягненне дадатковага фінансавання. Падзея звязана з вялікім наплывам у горад турыстаў.

Латвія будзе трэцяй краінай, якая мяжуе з Беларуссю, і чый горад стане культурнай сталіцай Еўропы. Сёлета гэта была Вільня, а ў 2000 годзе Кракаў.

Пазнаёміцца з поўным пералікам культурных сталіц можна тут.

Домскі сабор у Рызе – самы вялікі сярэднявечны храм Прыбалтыкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

КМ, фота аўтара

0
Саянаў / Адказаць
17.09.2009 / 11:52
Домскі сабор у Рызе – самы вялікі сярэднявечны храм Прыбалтыкі ================== А вы ведаеце, што ў гэтага самага вялікага храма ў Балтыі даўно цячэ дах. З гэтае прычыны арган пачаў псавацца, яго разабралі. Часткова трубы былі скіданымі ў адтуліны, унутры храма, якія былі выкарыстоўваліся некалі, як месца для пахаваньня сярэднявечнай мясцовай эліты. Знутры храм уяўляе сабою ўбогасьць, аднак канцэрты музычнай клясыкі летась шчэ праводзіліся. Мо з нагоды еўрапейскага акультурваньня Рызе падкінуць колькі грошаў...Панабудавалі гаўна ўсялякага, а на Домскі грошы мышы з`елі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру