17.09.2009 / 12:54

Амерыканскага шчыта ў Польшчы не будзе 4

Барак Абама вырашыў, што стварэнне такой сістэмы можа абвастрыць адносіны з Расіяй, дапамога якой неабходна Злучаным Штатам у Афганістане і, магчыма, Іране.

Польская газета «Gazeta Wyborcza» паведамляе, што адміністрацыя Барака Абамы адмовілася ад стварэння сістэмы супрацьракетнай абароны на тэрыторыі Польшчы і Чэхіі.

Паводле выдання, Абама вырашыў, што стварэнне такой сістэмы можа абвастрыць адносіны з Расіяй, дапамога якой неабходна Злучаным Штатам у Афганістане і, магчыма, Іране. Фінансавы крызіс унёс свае карэктывы ў замежную палітыку ЗША. Неабдуманае растрачванне сродкаў можа каштаваць цяперашняму прэзыдэнту пасады падчас наступных прэзыдэнтскіх выбараў у 2013 годзе. Свой адбітак на рашэнне адмовіцца ад пабудовы сістэм супрацьракетнай абароны на тэрыторыі Польшчы і Чэхіі наклала і новая ўнутраная палітыка адміністрацыі Абамы. У прыватнасці, рэформа сістэмы аховы здароўя, якая патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў.

Падобныя перамены ў знешняй палітыцы Злучаных Штатаў Амерыкі можна назваць кардынальнымі. Гэта рэальны крок на збліжэнне з Расіяй, а таксама адмова ад умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Еўрапейскага Саюза. Польскія аналітыкі адзначаюць, што зараз пачынаецца новая эра ў адносінах Вашынгтона і Варшавы.

АП, паводле Wyborcza.pl

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Витязь / Адказаць
17.09.2009 / 13:13
Отсчёт на Ближнем Востоке начался...
0
Scooter / Адказаць
17.09.2009 / 13:26
Цікава, ці азначае гэта, што Штаты заадно "здадуць" Расеі краіны x-ussr?
0
Artes / Адказаць
17.09.2009 / 14:43
Чакайма другога "прінужденія к міру".
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру