У сусьветным рэйтынгу інтэлектуальнага разьвіцьця Беларусь займае 60-е месца. Эстонія – 22-е, Літва – 32-е, Латвія – 33-е – сьведчаць зьвесткі, прыведзеныя Сусьветным банкам.

Пры падрыхтоўцы рэйтынгу 128 краін улічваліся ўзровень адукацыі насельніцтва, колькасьць тых, хто карыстаецца Інтэрнэтам і тэлефонам, заканадаўчая база, колькасьць навукоўцаў, колькасьць і наклада навуковых выданьняў, шэраг іншых фактараў. Рэйтынг вызначаўся па дзесяцібальнай сыстэме.

У першую пяцёрку ўвайшлі: Швэцыя (9,25), Фінляндыя (9,11), Данія (9,08), Швэйцарыя (8,84) і Вялікабрытанія (8,8). Беларусь атрымала 4,93 бала.

З постсавецкіх краін найвышэйшы бал атрымала якраз Эстонія –8,05. У Літвы 7,26, Латвіі – 7,06. Расея – 5,97 (41-е месца), Украіна – 5,37 (49-е).

Апошняе месца, 128-е, Сьера-Леонэ (0,46).

rus.postimees.ee

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0