17.09.2009 / 22:07

«Тут як у Менску не пакамандуеш» 25

Тут жа прыбягае некто С.І. з прэс-службы прэзідэнта і бэтэшная зорка К., якія пачынаюць мітусіцца і крычаць: «Станьце ў лінію!». Юлія Дарашкевіч піша пра візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню.

Тут жа прыбягае некто С.І. з прэс-службы прэзідэнта і бэтэшная зорка К., якія пачынаюць мітусіцца і крычаць: «Станьце ў лінію!». Юлія Дарашкевіч піша пра візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Не магу не расказаць пра мой учорашні дзень у Вільні. Па-першае, як і паўсюль у цывілізаваным свеце, у Літве ніякай акрэдытацыі для журналістаў на першых асобаў не існуе. Прыходзіш у адміністрацыю і здымаеш сваіх і чужых прэзыдэнтаў. На Форум можна было зарэгістравацца на сайце мерапрыемства.

А зараз я раскажу вам пра фразу, якая зрабіла мой дзень учора. Дык вось, чакаем падыход да прэсы. Уся журналісцкая тусоўка становіцца вакол трыбуны паўколам.

Тут жа прыбягае некто С.І. з прэс-службы прэзідэнта і бэтэшная зорка К., якія пачынаюць мітусіцца і крычаць: «Мы прэзідэнта са спіны і ў профіль не здымаем! Станьце ў лінію! Пасуньцеся! Ну пасуньцеся ж!» Лішне казаць, літоўскія журналісты не рэагуюць.
Гэтая парачка пераходзіць да больш рашучых дзеянняў — пачынае штурхаць камеры, наязджаць на ўсіх.
І тут адна стылёвая дзевачка ў белых калготачках гучна ім кажа: «Гэта — мая камера. І я буду стаяць побач зь ёй».
Ну і ўсе працягваюць балбатаць і чакаць прэзыдэнта.
І тут адзін наш перац кажа другому: «Тут як у Менску не пакамандуеш. Яны будуць стаяць, як хочуць». А што — свабодныя людзі, блін.
Ведаеце, дзеля гэтага было варта з’ездзіць у Вільню — паглядзець, як какаята дзевачка ў беленькіх калготачках пасылае куды далей перца, які лічыць сябе очань крутым на сваёй пасадзе. Які разам са сваімі калегамі ставіцца да журналістаў як да кучкі гаўна. Які расстаўляе фатографаў на пункты, з якіх можна зьняць у лепшым выпадку азадак плюшавага мядзьведзя, што танчыць на парадзе перад Колей.

Парадавала Інга Хрушчова, якая прывыкла, што БТ атрымлівае права задаць пытанні першымі. А тут літоўцы ўсё запытваюцца і запытваюцца. І стаіць яна, няшчасная, з кагнітыўным дысанансам на твары. І жэстыкулюе самаму галоўнаму перцу ў прэс-службе ППРБ, маўляў, а як жа я?!!! І не прыходзіць ёй у галаву, што можна задаць пытанне без каманды зверху.

«Ці тое яшчэ будзе, — сказала мая калега. — Хай прывыкаюць, калі Лука хоча ездзіць па Еўропах».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
sanok666 / Адказаць
17.09.2009 / 23:03
А дзе фоткі сьцілёвай дзевачкі? Непарадак!
0
Вінцук / Адказаць
17.09.2009 / 23:14
Дзве дзяржавы -суседкі правялі перамовы, павырашалі праблемы, кіраўнікі добра паразмаўлялі. На прэсавай канферэнцыі быў чуваць смех і апладысменты, акрамя пратэстуючых былі апладысменты пры завяршэнні сустрэчы. А можа, і праўда кошт шэнгенскай візы зменшаць І тут на табе- чарговы рык ангажаваный карэсандэнткі - "тут як у Мінску не пакамандуеш". Смешна ды падобна на дзіцячы садок. Дарэчы, чаму перакрываеце мне выхад на форум? Чаму не даяце, паны дэмакраты, адказаць на абразу?
0
Міхась / Адказаць
17.09.2009 / 23:49
хаха +1000
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру