17.09.2009 / 23:58

«Бенфіка» – БАТЭ – 2:0 7

Лісабонцы перамаглі «малой крывёй».

Барысаўскі БАТЭ прайграў у матчы першага туру групавога турніру Лігі Еўропы лісабонскай «Бенфіцы» з лікам 0:2.

Матч прайшоў у чацвер, 17 верасня, у Лісабоне на стадыёне «Эштадзіу да Луш».

На 36-й хвіліне лік адкрыў пасля пазіцыйнай памылкі Аляксандра Юрэвіча гулец зборнай Партугаліі Нуну Гомеш – Сяргей Верамко быў бяссільны. На 41-й хвіліне лік падвоіў парагвайскі легіянер 31-разовага чэмпіёна Партугаліі Оскар Кардоса.

Што да БАТЭ, то беларусы мелі некалькі добрых шанцаў прынамсі скараціць лік.

Так, на 70-й хвіліне меў някепскі шанец у чужой штрафной Віталь Радзівонаў, але не патрапіў галавой па мячы. Праз чатыры хвіліны пасля выдатнага праходу таго ж Радзівонава, не змог запіхаць мяч у вароты Аганэс Гааран. Галкіпер партугальцаў Жуліо Сезар яшчэ раз выручыў на 82-й хвіліне пасля ўдару Гаарана.

З іншага боку нашых колькі разоў выручаў Верамко.

У нашай групе «І» ліверпульскі «Эвертан» разбіў афінскі АЕК – 4:0 (Ёба, 10, Дыстэн, 17, Піенар, 37, Жо, 82).

Турнірнае становішча: Эвертан, Бенфіка – 3, БАТЭ, АЕК – 0.

***

Наступны матч БАТЭ правядзе 1 кастрычніка. Гэта будзе гульня ў Мінску супраць англійскага «Эвертана».

АЕК у гэты дзень у Афінах згуляе з «Бенфікай».

22 кастрычніка – матч у Мінску супраць АЕКа, 5 лістапада з АЕКам у гасцях, «Бенфіка» прыедзе ў Мінск 2 снежня.

Нагадаем, што летась барысаўскі БАТЭ гуляў у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

nn.by

0
Саянаў / Адказаць
18.09.2009 / 10:01
Ну, дык як нашыя глядзеліся? Ці не была гэта гульня ў адну "касу". Добра было б, каб НН давала б у рэпартажах крыху статыстыкі (колькасьць удараў у створ брамы й агулам, афсайдаў, корнераў, адсотак часу валоданьня мячом і т.д.). Звычайна такая статыстыка адлюстроўваецца ў гульнях такога ўзроўню, яна дапамагае скласьці нейкае ўяўленьне аб гульні тым, хто гульні ня бачыў.
0
2Саянаў / Адказаць
18.09.2009 / 10:28
Няблага глядзеліся. Я б сказаў, што шанцы былі таксама і ў першыя 15-20 хв., прынамсі двойчы маглі забіць. Гэта нагадала гульню з Ювэнтусам летась. Але не хапіла шчасьця, ці ўмельства. А ў другім тайме хлопцы трохі расслабіліся, здалі, таму і правалілі гульню. У цэлым жа адчуваецца, што старыя гульцы БАТЭ замацярэлі і сапраўды не баяцца грандаў.
0
Саянаў / Адказаць
18.09.2009 / 10:39
Шчыры дзякуй за адказ. Не палічыце за настырства, учора я ўжо зьвяртаўся да тутэйшага грамадзтва, можа вы падкажаце, дзе ў нэце можна глядзець анлайн трансляцыі гульняў. раней добра было глядзець на championat.tv, але цяперака там кавардак.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру