Як ні дзіўна, але статыстыка сведчыць, што грамадскае харчаванне у Беларусі амаль не пацярпела ад крызісу. У сярэднім, кожны беларус выдаткоўвае за год каля 250 тысяч рублёў на сталоўкі, кавярні ды рэстарацыі. У разгар крызісу грашовая плынь, якая скіроўваецца ў галіну харчавання, зменшылася неістотна — толькі на 2%.

Пры гэтым эксперты рынку заўважаюць, што у краіне існуе відавочны дэфіцыт кавярняў ды рэстарацыяў. Значыцца, ёсць нішы для стварэння ў гэтай галіне ўласнага бізнеса.

Героі праграмы «Асабісты капітал» распавядаюць, колькі грошай трэба ўкласці ў Беларусі, каб адкрыць уласную кавярню, на чым насамрэч зарабляюць простая сталоўка пры дарозе ды пафасны клуб у вялікім горадзе, як яны прыцягваць новых кліентаў.

Падрабязнасці глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?